Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox Populi: “Чыя перамога больш паспрыяе беларуска-ўкраінскім узаемадачыненьням?”


Галіна Абакунчык, Менск Паводле папярэдніх афіцыйных вынікаў галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны, зь невялікім адрывам лідэрства трымае кандыдыт ад улады Віктар Януковіч. Каманда кандыдата ад дэмакратычнай апазыцыі выказвае нязгоду з афіцыйнымі вынікамі й заяўляе пра намер дамагацца перамогі Віктара Юшчанкі. Чыя перамога больш паспрыяе разьвіцьцю беларуска-ўкраінскіх дачыненьняў? Гэтае пытаньне людзям на вуліцах Менску задавала наша карэспандэнтка.

(Спадарыня: ) “Мне падаецца, што Януковіч. Гэта наш прэтэндэнт. Мне здаецца, што пытаньню ўзаемаадносінаў Беларусі і Ўкраіны ён будзе надаваць больш увагі”.

(Спадар: ) “Я нічога ня ведаю ні пра аднаго, ні пра другога”.

(Спадар: ) “Хутчэй за ўсё, Януковіч. Ён бліжэй да Расеі, а мы стратэгічныя партнэры Расеі. Таму партнэрства з Украінай у нас будзе лепшае зь Януковічам, чым Юшчанкам”.

(Спадарыня: ) “Зь Беларусьсю — канечне ж, Януковіч. Таму, што Юшчанка — ён львоўскі, відаць, і поўнасьцю ідзе на Захад. Паўтараецца, так бы мовіць, грузінскі варыянт”.

(Спадар: ) “Натуральна, што Януковіч. Ён бліжэй да Расеі, і праграма ў яго расейскаарыентаваная. Ну, а Расея ў адной зьвязцы зь Беларусьсю, а таму й да Беларусі пазыцыя будзе такая ж”.

(Спадарыня: ) “Я нічога не магу сказаць ні пра аднаго, ні пра другога. Я толькі ведаю, што ёсьць такія кандыдаты і ўсё”.

(Спадарыня: ) “Януковіч, па-мойму, хутчэй будзе наладжваць стасункі зь Беларусьсю. Па-першае, ён быў пры ўладзе, і нейкія стасункі раней былі. Па-другое, ён прадстаўнік той часткі Ўкраіны, дзе большасьць расейцаў па паходжаньні. Таму, мне здаецца, ён будзе больш кантактаваць з Расеяй і Беларусьсю. А Юшчанка — цяжка сказаць, бо ён прадстаўнік нацыяналістычны з заходняй Украіны, так мне здаецца”.

(Спадар: ) “Той хто за Расею, той і будзе наладжваць, а той, хто за Захад — той не. Януковіч будзе падтрымліваць стасункі з Лукашэнкам, а Юшчанка не”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG