У мітынгу, акрамя палякаў і ўкраінцаў, узялі ўдзел і дзесяткі беларусаў. Гаворыць адзін зь іх, студэнт Зьміцер:
(Зьміцер: ) “Па-першае, мы маем шмат сяброў-украінцаў, таму сёньняшняя акцыя – гэта ў першую чаргу акцыя салідарнасьці зь імі. Па-другое, мы хочам, каб нашыя суседзі зрабілі трапны выбар. А па-трэцяе, як сказаў Юшчанка, Украіна можа быць лякаматывам, які пацягне Беларусь і Расею ў Эўразьвяз. Таму мы прышлі сёньня, каб сказаць “так” дэмакратычнай Украіне, “так” Юшчанку і “так” усім нашым сябрам-украінцам”.
У часе акцыі слова меў і адзін зь беларускіх студэнтаў, што вучыцца ў Варшаве, пасьля чаго, прысутныя пачалі скандаваць “Сёньня Ўкраіна, заўтра – Беларусь”.
Дарэчы, гэтымі днямі ва ўсёй Польшчы праходзяць акцыі салідарнасьці з дэмакратычнымі сіламі ва Ўкраіне. Акрамя пікетаў і дэманстрацыяў, у некаторых польскіх школах, напрыклад, у часе перапынкаў гучалі ўкраінскія песьні.
На фота: акцыя ў падтрымку Юшчанкі ў Кракаве