Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр партыі Свабоды Сяржук Высоцкі: “У апазыцыі патрэбны зьмены на глебе вызвольнага супраціву”


Сяргей Навумчык, Прага У масавых акцыях, якія адбыліся ў Менск, бралі ўдзел і актывісты незарэгістраванай Беларускай партыі Свабоды. З намі на сувязі – старшыня партыі Сяржук Высоцкі.

(Карэспадэнт: ) “Спадар Сяржук, наколькі вядома, сярод пацярпелых ад дзеяньняў АМАПу ёсьць і актывісты Вашай партыі.

(Высоцкі: ) “Так. Беларуская партыя Свабоды брала чынны ўдзел ўсе тры дні ў масавых акцыях. Таму што нашае сумленьне патрабавала ўступіцца за беларусаў, за беларускі народ, які быў брутальна падмануты. І многія нашы сябры былі, як гаворыцца. на перадавой. Хоць мы і адасабляем сябе ад структураў афіцыйнай апазыцыі, але тут была справа ўласнай годнасьці – выказаць свой пратэст. Актывіст ПБС Васіль Парфянкоў 19-ага кастрычніка быў зьбіты. Былі і маладыя нашы прыхільнікі. якіх асабіста я запрашаў, мы прайшліся а ВНУ, запрашаючы людзей, і бралі чынны ўдзел з "Маладым Фронтам", з Паўлам Севярынцам”.

(Карэспадэнт: ) “Вы сказалі, што ваша партыя адасабляе сябе ад апазыцыі. Чым гэта патлумачыць?”

(Высоцкі: ) “Я прызнаю мужнасьць асобных лідэраў "афіцыйнай" апазыцыі, але тое, што адбылося – у значнай ступені і іхняя таксама віна. Можна нагадаць: ці не было цкаваньня нацыяналістаў? Ці не было цкаваньня Пазьняка? Ці не было цкаваньня нашай арганізацыі? А цяпер ўсё ж – вяртаемся да таго, з чаго пачыналі. Патрэбныя ў апазыцыі зьмены, і мы падыходзім да гэтага на глебе вызвольнага супраціву. Патрэбна стаўка на свой народ, а не на дабрадзеяў у Маскве ці на Захадзе. Непрыняцьцё супрацоўніцтва з Расеяй, таталітарнай. манархічнай. алігархічнай, бо яна ўсё роўна душыць нашую незалежнасьць. Адмова ад толькі сацыяльнай рыторыкі. Зараз ў народзе больш жаданьня да пераменаў, больш такога, я б сказаў, здаровага вызвольнага нацыяналізму, чым у лідэраў. Іі ўсё гэта – падмурак беларускага супраціву”.

(Карэспадэнт: ) “Два гады таму Вашая партыя брала ўдзел у абароне Курапатаў, і тады ўдалося дасягнуць выніку. Ці верыце Вы ў эфэктыўнасьць сёньняшніх акцыяў?”

(Высоцкі: ) “Я скажу шчыра: зараз мы якраз узважваем працяг далейшых нашых дзеяньняў, таму што ёсьць праява нашага сумленьня, мы падтрымалі гэта, хаця і ня мы былі асноўныя арганізатары. Але, на жаль, мы сутыкаемся і з праявамі недабразычлівасьці часткі людзей, якія вызнаюць аўтсайдэрскую тактыку апошнія гады. Цяпер мы актыўна кансультуемся з аўтарытэтнымі асобамі пра магчымасьць нашага ўдзелу у кампаніях вулічнага супраціву”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG