Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 19 лістапада


Юлія Шарова, Менск Агляд беларускага сеціва

На форумах парталу TUT.by абмяркоўваюць навіну: кошт газу для Беларусі ў 2008 годзе будзе прывязаны да кошту газу для Польшчы. З польскага тарыфу будуць адымаць кошт на транзыт і ўжываць таксама паніжальны каэфіцыент. Камэнтары ўдзельнікаў форумаў:

“Хадзем у крамы скупаць запалкі й соль!”

“Ад 300 даляраў трэба адняць кошт транзыту празь Беларусь, і ад гэтай сумы браць 67 адсоткаў”.

“Лішні раз даказвае простую ісьціну – ня трэба прысягаць у вечнай любові, іначай цябе перастануць шанаваць... На нас пасьля 14-ці год “вялікай і сьветлай любові” – плююць. Палітыка – гэта не сюсю-ляля то з Пуціным, то з Чавэсам, то с Ахмадзінэжадам...”

У суполцы Жывога Журналу by_politics абмяркоўваюць заявы намесьніка старшыні партыі БНФ Віктара Івашкевіча пра тое, што ў будучым годзе сябры партыі могуць быць абранымі ў Палату прадстаўнікоў. Меркаваньні чальцоў суполкі:

“Ну дык што тут такога, ці яны больш не павінны і спрабаваць? Тое, што ўжо сёньня кажуць пра тое, што будуць мець свайго кандыдата – таксама плюс”.

“Цікава, а што яны зрабілі, каб трапіць у савет дэпутатаў? Ці гэта было асабістае абяцаньне Лукашэнкі за тое, што дапамагалі зьбіваць пратэстныя настроі ў краіне?”

Аляксандар Брэчак у у сваім блогу на сайце www.telegraf.by разважае пра тое, навошта была створаная партыя ўлады “Белая русь”. Блогер называе яе “траянскім канём белага колеру” і параўноўвае з кампутарным вірусам-“траянам”. “Калі такая партыя-“траян” стане рэальнасьцю, яна апроч свайго наўпроставага прызначэньня – замбаваньне насельніцтва – мякка аточыць цара Прыяма цеплынёй і апекай, “абароніць” ад “варожых вірусаў”, навязаўшы яму пры гэтым “слушныя” рашэньні... Ну а потым, калі надыдзе “гадзіна Х”, траянская праграма імгненна ўскрыецца й цалкам заменіць сабой праграму папярэднюю. А таксама й самога цара”.

Блогерка Barilotti убачыла плякат з рэклямай фэстывалю “Ноч пажыральнікаў рэклямы”, зроблены па-беларуску, і знайшла там новую для беларускай мовы літару – И васьмярычнае, якое трапілася ў напісаным нібыта па-беларуску прозьвішчы генэральнага прадусара фэстывалю Аляксандра Николайчука

На сайце Generation.by можна знайсьці “Вялікі студэнцкі фотаальбом КУЛЬТурных людзей”. З нагоды дня студэнта, які адзначаецца 17 лістапада, на сайце зьмешчаныя студэнцкія фатаздымкі Лявона Вольскага, Алега Хаменкі, Сяргея Міхалка, Аляксандра Кульлінковіча, Ганны Вольскай, Ігара Варашкевіча, Піта Паўлава, Міхала Анемпадыстава, Касі Камоцкай, Зьмітра Падбярэскага, Сашы Ракаўца, Віталя Артыста й Каці Пытлевай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG