Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць "Начной Свабоды" – выканаўца абавязкаў старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі


Радыё Свабода Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ выступіла зь ініцыятывай шэсьця ў Курапаты 28 лістапада. Юрась Беленькі сярод іншага пракамэнтуе апытаньне "Ці ёсьць, на Ваш погляд, розьніца паміж патрыятызмам і нацыяналізмам?"

У "Начных досьледах" – плянуецца маштабнае будаўніцтва ў Менску. Якія новыя будынкі? Якая доля культурных у параўнаньні зь бізнэсовымі? Жыхары сталіцы гавораць, якіх аб''ектаў ім не хапае. Гісторык Захар Шыбека, у якога сёньня прайшла прэзэнтацыя кнігі "Менск сто гадоў таму", параўноўвае аўру сучаснага Менску і колішняга.

АБЛОГа беларускага інтэрнэту, у "Гукапісе" Аляксандра Памідорава – гурт "Чыстае срэбра". У "Начной чытанцы" – проза Віктара Казько. "Зазірнуць у вочы зьверу".

Пасьля 23-й – агляд вашых допісаў на Свабоду ў перадачы "Паштовая скрынка 111", "Падарожжы Свабоды" ў Чэрыкаў Магілёўскай вобласьці. У "Экспэртызе Свабоды" эканаміст Аляксандр Чубрык і аглядальнік газэты “Белорусы и рынок»” Кастусь Скуратовіч абмяркоўваюць эканамічную тэму: ўрад падвёў вынікі эканамічнага разьвіцьця краіны за дзевяць месяцаў. Ці адаптавалася эканоміка да павялічэньня цэнаў на энэргарэсурсы? У чым прычына нэгатыўных тэндэнцый? Які агульны вэктар разьвіцьця беларускай эканомікі?. А таксама адказы Юрася Беленькага на пытаньні ўдзельнікаў сёньняшняй онлайн-канфэрэнцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG