Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Парадак словаў” не пусьцілі ў Дом літаратараў


Севярын Квяткоўскі, Менск 2 кастрычніка ў Менску распачнецца другі міжнародны фэстываль паэзіі “Парадак словаў”. Анансаванае адкрыцьцё імпрэзы ў Доме літаратараў перанесенае ў бібліятэку імя Пушкіна.

Арганізатар “Парадку словаў” зь беларускага боку Мікалай Суліма:

“Мне абяцалі вось-вось падпісаць дамову арэнды на Дом літаратараў. Прычым, я размаўляў непасрэдна з дырэктарам корпусу. Ён мяне запэўніваў, што пытаньне толькі ў тым, каб былі ўсталяваныя тарыфы на арэнду ў кастрычніку, і праблемаў ня будзе. І вось у мінулую пятніцу, калі я патэлефанаваў, каб удакладніць, мне паведамілі, што намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта прыняў рашэньне пра тое, што мерапрыемства тут ладзіцца ня будзе”.

У “Парадку словаў” цягам тыдня возьмуць удзел больш за трыццаць творцаў рознага веку зь Беларусі, Казахстану, Расеі, Украіны. У часе адкрыцьця сярод іншых прачытаюць свае вершы Адам Глобус, Андрэй Хадановіч, Алесь Камоцкі, Віктар Жыбуль, Вера Бурлак, Зьміцер Вішнёў, Людміла Рублеўская і Сяргей Прылуцкі. Таксама будзе граць гурт “Партманэ”. Адкрыцьцё ў Пушкінскай бібліятэцы 2 кастрычніка а 17 гадзіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG