Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве распачаўся Міжнародны кніжны кірмаш. Чакаюцца сустрэчы зь Бяляцкім, Фядутам і Бабарыкам

На цырымоніі адкрыцьця варшаўскага кніжнага кірмашу
На цырымоніі адкрыцьця варшаўскага кніжнага кірмашу

На Нацыянальным стадыёне Польшчы ў Варшаве адкрыўся буйны кніжны кірмаш з удзелам 600 выдавецтваў, у тым ліку беларускіх.

На стэндзе «Свабодная Беларусь» чакаюцца сустрэчы з знанымі аўтарамі й прэзэнтацыі навінак, сярод якіх пераклад аднаго з самых уплывовых твораў сучаснасьці «Атлянт расправіў плечы».

28 траўня свае новыя кнігі на кірмашы прэзэнтавалі Наста Кудасава і Аляксандар Лукашук.

29 траўня на ім пройдзе творчая сустрэча з нобэлеўскім ляўрэатам Алесем Бяляцкім і прэзэнтацыя кнігі «Алесь».

Таксама ў гэты дзень прэзэнтуюць свае кнігі Уладзімер Някляеў, Міхал Карневіч і Лешэк Шарэпка.

30 траўня на кірмашы пачнецца продаж перакладу на беларускую легендарнай кнігі Айн Рэнд «Атлянт расправіў плечы», а таксама кнігі вершаў Ларысы Геніюш.

Свае кнігі прэзэнтуюць Ігар Кулікоў, Алена Пятровіч і Антон Бяляеў.

31 траўня на кірмашы пройдзе сустрэча з Аляксандрам Фядутам і аўтограф-сэсія Віктара Бабарыкі. Свае кнігі прэзэнтуюць Уладзімер Арлоў і Валянціна Аксак.

Цалкам расклад беларускага стэнду можна паглядзець тут.

Уваход на кірмаш платны (да 60 злотых на ўсе дні), але некаторыя беларускія выдаўцы абяцаюць зьніжкі на кнігі.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG