Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Увесь наклад сьвежага падручніка па беларускай мове для замежнікаў раскупілі за некалькі тыдняў


Выданьне «Беларуская мова: практыкаваньні і тэксты для чытаньня» выйшла напрыканцы мінулага году ў Польшчы.

Аб тым, што ўвесь наклад падручніка ўжо раскуплены, Свабодзе расказала аўтарка дапаможніка, выкладчыца катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэта Вольга Трацяк. Наклад складаў сто асобнікаў, дзесяць кніг адразу перадалі ў бібліятэкі. Падручнік каштаваў 39 злотых (каля 10 эўра). Ці будуць яго дадрукоўваць, пакуль невядома.

Дапаможнік па беларускай мове выдалі летась у канцы сьнежня. Ён дапамагае вывучаць беларускую мову як замежную на ўзроўнях А1 — В1. У ім 330 старонак, 150 практыкаваньняў па граматыцы, лексыцы і фразэалёгіі і 50 тэкстаў для чытаньня. Да ўсіх заданьняў ёсьць ключ з адказамі, таму падручнік можна выкарыстоўваць і для самастойнага навучаньня, паведамляла раней аўтарка падручніка.

Падручнік выдалі за сродкі Фонду дыдактычнай дасканаласьці факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэта.

Вялікая размова з аўтаркай выданьня Вольгай Трацяк выйдзе на сайце і ў сацсетках Свабоды ў панядзелак 19 студзеня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG