Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшаўскі ўнівэрсытэт выпусьціў падручнік для вывучэньня беларускай мовы як замежнай на ўзроўнях A1–B1


На старонках падручніку
На старонках падручніку

Кніга мае 330 старонак і ахоплівае розныя ўзроўні валоданьня мовай.

Выйшаў у сьвет дапаможнік «Беларуская мова. Практыкаваньні і тэксты для чытаньня» аўтарства Вольгі Трацяк.

Публікацыя прызначана для вывучэньня беларускай мовы як замежнай на ўзроўнях A1–B1.

Падручнік «Беларуская мова. Практыкаваньні і тэксты для чытаньня»
Падручнік «Беларуская мова. Практыкаваньні і тэксты для чытаньня»

Дапаможнік складаецца з 150 практыкаваньняў і 50 тэкстаў для чытаньня. У ім 330 старонак, адзначыла Катэдра беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Заданьні накіраваныя на паступовае і сыстэмнае разьвіцьцё моўных кампэтэнцыяў, у тым ліку разуменьня пісьмовага тэксту, пашырэньня лексычнага запасу і ўдасканаленьня граматычнай правільнасьці.

Зьмест падручніка
Зьмест падручніка

Матэрыялы могуць выкарыстоўвацца як у самастойнай працы, так і на занятках з выкладчыкам. Да выданьня далучаныя ключ з адказамі, які палягчае самакантроль і саманавучаньне.

Дапаможнік можна выкарыстоўваць у акадэмічнай і школьнай дыдактыцы. Публікацыя атрымала фінансаваньне з Фонду дыдактычнай дасканаласьці факультэту прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Набыць дапаможнік можна праз сакратарыят катэдры беларусазнаўства, напісаўшы на адрас kb.wls@uw.edu.pl.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG