Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На час Усебеларускага народнага сходу абмежавалі доступ з-за мяжы да інтэрнэт-рэсурсаў у Беларусі


Адзін з шматлікіх рэклямных шчытоў у Менску перад пасяджэньнем Усебеларускага народнага сходу. Ілюстрацыйнае фота
Адзін з шматлікіх рэклямных шчытоў у Менску перад пасяджэньнем Усебеларускага народнага сходу. Ілюстрацыйнае фота

Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Беларусі распарадзіўся абмежаваць доступ з-за мяжы да сайтаў, разьмешчаных на віртуальным хостынгу (паслугі «Хостынг сайтаў», «WordPress-хостынг», «Бітрыкс-хостынг (Міні і Старт)»).

Яе паведаміў беларускі воблачны хостынг-правайдэр і рэгістратар доменных імёнаў HostFly.by, доступ з-за мяжы да зарэгістраваных у Беларусі сайтаў дзейнічае з 00:00 18 сьнежня да 23:59 гадзін 19 сьнежня.

«Работа рэсурсаў унутры краіны застаецца бязь зьменаў. Праекты, на якіх задзейнічана інтэграцыя з староньнімі плятформамі, могуць пачаць працаваць з збоямі», — адзначаецца ў паведамленьні хостынг-правайдэра.

Інфармацыя аб абмежаваньні доступу на сайце Апэратыўна-аналітычнага цэнтру адсутнічае.

18-19 сьнежня ў Менску праходзіць Усебеларускі народных сход.

Пасьля 2020 году ўлады Беларусі штучна абмяжоўваюць доступ да сайтаў з-за мяжы кожны раз перад і ў часе палітычных кампаній. Сёлета такія абмежаваньні былі ў дзень выбараў прэзыдэнта і ў дзень так званай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі пасьля выбараў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG