У Расеі заявілі, што не плянуюць разьмяшчаць ядзерную зброю ў іншых краінах, апроч Беларусі

Ракетны комплекс «Іскандэр», здольны несьці ядзерную зброю. Ілюстрацыйнае фота
Ракетны комплекс «Іскандэр», здольны несьці ядзерную зброю. Ілюстрацыйнае фота

Расейскі прэзыдэнт Пуцін патлумачыў разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Беларусі просьбамі Лукашэнкі.

Намесьнік міністра замежных спраў Расеі Сяргей Рабкоў заявіў, што Расея прытрымліваецца максымальнай адказнасьці пры разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі і не плянуе гэта рабіць у іншых краінах.

«Расея не плянуе разьмяшчаць ядзерную зброю ў іншых краінах, апроч Беларусі», — працытавала расейскае агенцтва РБК Сяргея Рабкова.

Летась Расея разьмясьціла ў Беларусі тактычную ядзерную зброю. Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін патлумачыў гэтае рашэньне адпаведнымі просьбамі Аляксандра Лукашэнкі, а таксама разьмяшчэньнем ЗША ядзернай зброі на тэрыторыі эўрапейскіх краін.

У МЗС Расеі заяўлялі, што ядзерная зброя будзе знаходзіцца ў Беларусі на бестэрміновай аснове.

Сяргей Рабкоў у 2022 годзе не выключаў, што Расея разьмесьціць сваю ядзерную зброю на Кубе або ў Вэнэсуэле.

​
XS
SM
MD
LG