Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Ізраіля паведаміў, што войскі атачылі горад Газа


Армія абароны Ізраіля атачыла горад Газа ўнутры аднайменнага сэктара і дзейнічае на яго вуліцах, паведаміў увечары прэмʼер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу.

Раней прадстаўнік узброеных сілаў паведаміў, што баі ідуць у цэнтры гораду.

Па словах кіраўніка Паўднёвага камандаваньня арміі генэрал-маёра Ярона Фінкельмана, баі ідуць у гэтым раёне ўпершыню за дзесяцігодзьдзе. Ён назваў раён дзеяньняў «сэрцам тэрору». Міністар абароны Ізраілю Ёаў Галянт назваў горад «найбуйнейшай калі-небудзь пабудаванай тэрарыстычнай базай», перадае яго словы Agence France Presse.

Раней у аўторак Нэтаньягу ў інтэрвію амэрыканскаму каналу ABC News заявіў, што Ізраіль павінен будзе «нявызначаны час» гарантаваць бясьпеку ў сэктары Газа пасьля заканчэньня баявых дзеяньняў.

У аўторак афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША паведаміў журналістам, што краіна выступае супраць доўгачасовай акупацыі горада. Паводле яго, супраць гэтага выступае і Ізраіль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG