Лукашэнка заявіў Пуціну, што «вагнэраўцы» хочуць «схадзіць на экскурсію ў Варшаву»

Лукашэнка і Пуцін на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу 23 ліпеня 2023
Лукашэнка і Пуцін на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу 23 ліпеня 2023

Пра гэта Лукашэнка сказаў кіраўніку Расеі на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу.

Прычына, па якой Аляксандра Лукашэнку «напружваюць» баевікі ПВК — яны нібыта хочуць ісьці на Варшаву.

«Кажу вам навошта на Захад? Ну, схадзіць на экскурсію ў Варшаву, у Жэшаў», — сказаў Лукашэнка Ўладзіміру Пуціну.

Паводле яго слоў, настроі ў ПВК «Вагнэр» «дрэнныя», таму ён ня хоча перадысьлякаваць іх з цэнтру Беларусі.

Таксама на сустрэчы Лукашэнка казаў пра «сытуацыю на межах Саюзнай дзяржавы», паведамляе ягоная прэс-служба.

Гэта ўжо шостая сустрэча Пуціна і Лукашэнкі з пачатку 2023 году. Шторазу Лукашэнка ляціць на сустрэчы сам, крамлёўскі кіраўнік практычна не бывае ў Беларусі.

​
XS
SM
MD
LG