Пад Асіповічамі пачаліся заняткі тэрытарыяльных войскаў з інструктарамі ПВК «Вагнэр»

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі праходзяць заняткі з падразьдзяленьнямі тэрытарыяльных войскаў.

Вайскоўцы асвойваюць навыкі перамяшчэньня на полі бою і тактычнай стральбы, атрымліваюць веды па інжынэрнай падрыхтоўцы і тактычнай мэдыцыне, паведаміла Міністэрства абароны Беларусі.

У якасьці інструктараў па шэрагу вайсковых дысцыплін выступілі байцы расейскай ПВК «Вагнэр», дадалі ў ведамстве.

Колькасьць «вагнэраўцаў» у Беларусі пакуль не вядомая. Раней тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў фотаздымак, на якім кіраўнік ПВК «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын, меркавана, знаходзіцца ў Беларусі. Аднак пацьверджаньня гэтай інфармацыі пакуль няма. На відэа ад Мінабароны Беларусі ён адсутнічае.

​
XS
SM
MD
LG