Гэта быў адзін з пунктаў у ягонай ацэнцы «паходу на Маскву», які ўчынілі напярэдадні найміты расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына.
Паводле Данілава, «Прыгожын — толькі частка групы і частка пляну, вяршыня айсбэрга працэсу дэстабілізацыі».
«У Расеі сфармавалася група незадаволеных — сілавікі, чыноўнікі і алігархічны капітал, якая лічыць дзеяньні Пуціна сьмяротна небясьпечнымі для сваіх інтарэсаў і існаваньня, пагрозай для РФ», — піша Данілаў.
Ён робіць выснову, што рэжыму Пуціна «нажом у сьпіну» быў нанесены «няхай не імгненна сьмяротны, але дакладна немінучы, хоць і запозьнены ў часе ўдар».