Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады ствараюць у Беларусі чатыры сеткі грамадзкага харчаваньня «з нацыянальным калярытам»


Старая сетка грамадзкага харчаваньня ў Беларусі ХуткаСмачна.
Старая сетка грамадзкага харчаваньня ў Беларусі ХуткаСмачна.

Многія пункты ўжо запрацавалі, іншыя — у плянах.

Дзяржаўнае аб’яднаньне «Белкаапсаюз» разьвівае сеткі хуткага харчаваньня з нацыянальным калярытам — гэта «ЛепимСами», «Еда&Кофе», TASTY, «Гастролавка». Кожны зь сеткавых брэндаў арыентаваны на пэўны асартымэнт страў і кулінарных вырабаў, расказаў БелТА старшыня праўленьня арганізацыі Алег Мацкевіч.

Сетка «ЛепимСами» — гэта 11 кавярняў па ўсёй краіне, дзе прадаюць пяльмені, варэнікі, бліны, смажанкі, піцы.

Сетка з 43 кавярняў «Еда&Кофе» прапануе каву, дэсерты, стравы беларускай кухні.

Сетка TASTY з 8 устаноў арыентавана на моладзь, у ёй гатуюць гамбургеры, чызбургеры, бульбу фры, а таксама дранбургеры і бульбяную піцу — стравы з нацыянальным калярытам.

«Белкаапсаюз» таксама пачынае разьвіваць новы брэнд — «Гастролавка». Па словах Алега Мацкевіча, гэта сучасны аналяг савецкіх «Кулінарый» з абедзеннай зонай і пякарняй. Пакуль у Менскай вобласьці запусьцілі 3 такія аб’екты. У плянах — адкрыцьцё новых пунктаў грамадзкага харчаваньня.

Тры з чатырох новых сетак пунктаў харчаваньня «зь беларускім нацыянальным калярытам» названыя па-расейску, адна — па-ангельску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG