«У сувязі з сытуацыяй, якая склалася ў Растоўскай вобласьці, грамадзяне Беларусі, якія там знаходзяцца, у выпадку надзвычайнай сытуацыі могуць зьвярнуцца да кіраўніка аддзяленьня пасольства Беларусі ў Растове-на-Доне Дзяніса Ігаравіча Цімохіна на тэлефон +7 918 5580181», — сказалі карэспандэнту БелТА ў дыпляматычнай місіі Беларусі ў Маскве.
Таксама амбасада апублікавала нумар тэлефона дзяжурнага: +7 495 7776644.
Пры гэтым афіцыйнай рэакцыі Аляксандра Лукашэнкі на ўзброены мяцеж ПВК «Вагнэр» у Расеі дагэтуль няма. Раней стала вядома, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін раніцай 24 чэрвеня пазваніў Лукашэнку, а таксама прэзыдэнтам Казахстану і Ўзбэкістану.
Дзяржаўныя СМІ Беларусі выказваюць пазыцыю афіцыйнай Масквы.