У Эўразьвязе заявілі, што сочаць за сытуацыяй у Расеі і лічаць тое, што адбываецца, яе ўнутранай справай

Жыхаркі Растова-на-Доне размаўляюць з наёмнікам ПВК «Вагнэр». 23 чэрвеня 2023 г.
Жыхаркі Растова-на-Доне размаўляюць з наёмнікам ПВК «Вагнэр». 23 чэрвеня 2023 г.

На ўзброены мяцеж у Расеі адрэагавалі прадстаўнікі шэрагу краін Эўразьвязу.

Эўразьвяз сочыць за сытуацыяй у Расеі і лічыць тое, што адбываецца, яе ўнутранай справай, заявіў прадстаўнік Эўракамісіі, камэнтуючы заклікі заснавальніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына да мяцяжу.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда паведаміў, што правёў кансультацыі з кіраўніком ураду і міністэрствам нацыянальнай абароны ў сувязі з сытуацыяй у Расеі. Паводле Дуды, за падзеямі ў Расейскай Фэдэрацыі пастаянна назіраюць.

Пра ўвагу да актуальнай сытуацыі ў Расеі таксама заявілі прадстаўнікі Нямеччыны і Францыі. Элізэйскі палац удакладніў, што Парыж па-ранейшаму засяроджаны на падтрымцы Ўкраіны.

​
XS
SM
MD
LG