Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы землятрус у Турэччыне, загінуў чалавек


Наступствы ранейшага землятрусу ў Турэччыне, 7 лютага 2023
Наступствы ранейшага землятрусу ў Турэччыне, 7 лютага 2023

У панядзелак на паўднёвым усходзе Турэччыны адбыўся новы землятрус, у выніку якога загінуў адзін чалавек, 110 атрымалі раненьні, абрынуліся 29 будынкаў.

Па словах турэцкіх уладаў ідуць працы па выратаваньні некалькіх чалавек, якія апынуліся ў завалах.

Землятрус магнітудай 5,6 на глыбіні 6,15 км адбыўся праз тры тыдні пасьля іншага магутнага землятрусу, які забраў жыцьці больш чым 50 000 чалавек у Турэччыне і Сырыі.

Кіраўнік Дэпартамэнту па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў і надзвычайных сытуацыяў Турэччыны (AFAD) паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі, што пошукава-выратавальныя групы былі разгорнуты ў пяці будынках.

За апошнія тры тыдні ў рэгіёне адбылося чатыры новыя землятрусы, а таксама 45 паўторных штуршкоў магнітудай ад 5 да 6, сказаў генэральны дырэктар AFAD па землятрусах і зьніжэньні рызыкаў Архан Татар.

У панядзелак на прэсавай канфэрэнцыі ў Адыямане, адной з правінцыяў, якія найбольш пацярпелі ад землятрусу 6 лютага, прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган прызнаў недахопы рэакцыі свайго ўраду на стыхійнае бедзтва.

У Турэччыне арыштаваны 184 чалавекі, якія падазраюцца ў датычнасьці да разбурэньня будынкаў падчас землятрусаў у гэтым месяцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG