Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ідэнтыфікавалі паўсотні расейскіх артылерыстаў, якія абстрэльвалі Харкаў


Сьледчыя Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў Украіны знайшлі дакумэнты расейскіх вайскоўцаў, якія абстрэльвалі Харкаў. Люты 2023 году
Сьледчыя Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў Украіны знайшлі дакумэнты расейскіх вайскоўцаў, якія абстрэльвалі Харкаў. Люты 2023 году

Гэта змаглі зрабіць на падставе расейскіх дакумэнтаў, знойдзеных на вызваленых тэрыторыях Харкаўшчыны ў адным з будынкаў, дзе знаходзіўся штаб расейцаў.

Сьледчыя Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў (ДБР) Украіны ідэнтыфікавалі 46 вайскоўцаў 138-й мотастралковай брыгады Ўзброеных сіл Расеі, якія з далёкабойнай артылерыі абстрэльвалі Харкаў.

Апроч таго, сьледчыя змаглі ўстанавіць нумары зброі, якая была за імі замацаваная, а таксама іхныя рапарты.

Гэта змаглі зрабіць на падставе расейскіх дакумэнтаў, знойдзеных на вызваленых тэрыторыях Харкаўшчыны ў адным з будынкаў, дзе знаходзіўся штаб расейцаў.

Паводле сьледчых ДБР, 138-ю мотастралковую брыгаду на пачатку расейскага ўварваньня перакінулі з палігону ў Курскай вобласьці на Харкаў.

«Вайскоўцы гэтай брыгады, палова зь якіх былі на тэрміновай службе, у чэрвені-жніўні 2022 году расстрэльвалі Харкаў, у прыватнасьці, жылы масіў Паўночнай Салтаўкі ў Кіеўскім раёне, а для абстрэлаў выкарыстоўвалі сыстэмы залпавага агню „Град“, 152-мм самаходныя ўстаноўкі „Акацыя“ ды іншую далёкабойную артылерыю», — адзначылі ў ДБР.

У ведамстве паведамілі, што згодна з украінскім заканадаўствам, злачынствы супраць нацыянальнай бясьпекі ня маюць тэрміну даўнасьці.

У Офісе генэральнага пракурора Ўкраіны паведамілі, што на 7 лютага задакумэнтавалі 68 321 ваеннае злачынства, учыненае расейскімі вайскоўцамі, зь іх 16 825 — учыненыя супраць нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў.
  • Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка даў інтэрвію расейскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай, зь якога вынікала, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 1 жніўня Лукашэнка сказаў, што больш як палова тактычнай ядзернай зброі, якую заплянавана разьмясьціць на беларускай тэрыторыі, ужо «завезена і разгрупавана» па краіне. Ён ня раз заяўляў, што ўжыве ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі.
  • У чэрвені 2023 году ўкраінскія войскі пачалі контранаступальныя апэрацыі на ўсходзе і поўдні краіны. Расейскія войскі падрыхтавалі добра ўмацаваныя лініі абароны, таму прасоўваньне контранаступу ішло са значнымі стратамі.
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы правялі некалькі масавых абстрэлаў украінскіх гарадоў, у Дніпры, Кіеве, Харкаве і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстраляў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG