Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына: ёсьць сотні доказаў ваенных злачынстваў ва Ўкраіне


Генэральны пракурор Нямеччыны Петэр Франк заявіў 5 лютага, што яго ведамства сабрала «сотні» доказаў ваенных злачынстваў, учыненых расейскімі войскамі ва Ўкраіне.

«На дадзены момант мы сканцэнтраваны на масавых забойствах у Бучы і нападах на грамадзянскую інфраструктуру Ўкраіны», — сказаў Петэр Франк газэце Welt am Sonntag.

Паводле яго слоў, зараз стаіць задача «падрыхтавацца да магчымага далейшага судовага разгляду — альбо ў Нямеччыне, з нашымі замежнымі партнэрамі, альбо ў міжнародным судзе».

2 красавіка 2022 года Кіеўская вобласьць была вызваленая ад расейскіх войскаў. Пасьля адступленьня расейскіх вайскоўцаў у вызваленых гарадах і вёсках былі зафіксаваны масавыя забойствы мірнага насельніцтва.

Крэмль «катэгарычна адхіляе любыя абвінавачаньні ў забойствах мірных жыхароў», хоць факты забойства мірных жыхароў падчас расейскай акупацыі былі пацьверджаны спадарожнікавымі здымкамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG