У Ровенскай вобласьці на мяжы зь Беларусьсю ствараюць новы фармат фартыфікацый

Віталь Коваль (першы зьлева). 7 лютага 2023
Віталь Коваль (першы зьлева). 7 лютага 2023

Раней на Ровеншчыне замінавалі ўвесь памежны зь Беларусьсю пэрымэтар тэрыторыі.

Кіраўнік Ровенскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Коваль заявіў, што дзякуючы новаму фармату фартыфікацыйных збудаваньняў беларуска-ўкраінская мяжа будзе на замку.

«Як і ўсе мінулыя дні, мяжа зь Беларусьсю ў Ровенскай вобласьці непарушная: Узброеныя сілы, тэрытарыяльная абарона, Нацгвардыя і сілы ўсіх сэктараў абароны выконваюць свае задачы», — сказаў Віталь Коваль.

Паводле яго слоў, 7 лютага чарговым разам абмеркавалі шляхі далейшага ўмацаваньня мяжы.

«Абмяркоўваем новы фармат фартыфікацыйных і інжынэрных збудаваньняў, узмацняем абарону і ня спынімся да дня перамогі. Ровеншчына трымае замок Украіны», — заявіў кіраўнік Ровенскай абласной вайсковай адміністрацыі.

Дэталяў пра новы фармат абароны мяжы ён не падаў.

15 студзеня Віталь Коваль заяўляў, што на Ровеншчыне замінавалі ўвесь памежны зь Беларусьсю пэрымэтар, узводзяць інжынэрныя і фартыфікацыйныя збудаваньні, абсталёўваюць супрацьтанкавыя равы.

У студзені 2023 году ўкраінскія вайскоўцы правялі вучэньні каля мяжы зь Беларусьсю, падчас якіх адпрацавалі меры па абароне краіны ў выпадку новага ўварваньня з поўначы.

​
XS
SM
MD
LG