Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЭГУ абвясьцілі імя новага рэктара. Ім стаў паляк


ЭГУ, Вільня
ЭГУ, Вільня

Сёньня раніцай на сустрэчы ў корпусе Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні старшыня Кіраўнічай рады ЭГУ Андрус Кубілюс абвясьціў пра выбраньне прафэсара Кшыштафа Рыбіньскага наступным рэктарам навучальнай установы.

Прафэсар Рыбіньскі, як паведамляе сайт ВНУ, — выдатны дасьледчык, які атрымаў ступень доктара эканамічных навук у Варшаўскім унівэрсытэце, а таксама дасьведчаны адміністратар у акадэмічнай галіне з больш як 20-гадовым досьведам кіраваньня. У прыватнасьці, на працягу трох гадоў ён узначальваў Унівэрсытэт Наргас у Алматы, а таксама пяць гадоў зьяўляўся рэктарам Унівэрсытэту Вістула ў Варшаве. Працаваў намесьнікам кіраўніка Нацыянальнага банку Польшчы.

Выбраньне Рыбіньскага зь ліку 17 прэтэндэнтаў на гэтую пасаду зьяўляецца завяршальным этапам працы Камітэту пошуку, які працягваўся 8 месяцаў. Рыбіньскі афіцыйна прыступіць да выкананьня абавязкаў рэктара 3 красавіка 2023 году. Ён зьменіць на гэтай пасадзе рэктара Сяргея Ігнатава, які далучыўся да ЭГУ ў 2018 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG