Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі Генштаб: баі за Салядар трываюць


Украінскі вайсковец каля гораду Салядар Данецкай вобласьці, 11 студзеня 2023 году
Украінскі вайсковец каля гораду Салядар Данецкай вобласьці, 11 студзеня 2023 году

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў пра апэратыўную абстаноўку на перадавой, зазначыўшы, што баі за Салядар у Данецкай вобласьці працягваюцца.

«У напрамку Бахмуту праціўнік абстрэльваў Сьпірнае, Белагораўку, Раздолаўку, Якаўлеўку, Салядар, Красную Гару, Бахмут, Кляшчыеўку, Курдзюмаўку, Дружбу і Паўночнае Данецкай вобласьці. Баі за Салядар працягваюцца», — гаворыцца ў вечаровай зводцы ўкраінскага Генэральнага штабу ў Фэйсбуку.

Расейскі бок ужо некалькі разоў заяўляў аб усталяваньні кантролю над украінскім горадам Салядар, які знаходзіцца амаль за 20 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Бахмуту. Украінскі бок гэтага не пацьвярджае.

10 студзеня брытанская выведка заявіла, што расейскія войскі дасягнулі тактычнага прагрэсу ў Салядары за апошнія чатыры дні і, верагодна, «кантралююць большую частку».

Паводле зьвестак выведкі, частка баявых дзеяньняў ідзе за доступ да непрацуючых саляных шахтаў, якія цягнуцца пад зямлёй на 200 кілямэтраў і могуць быць скарыстаныя для пранікненьня ў тыл праціўніка.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG