Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два чалавекі загінулі ад расейскага абстрэлу Курахава ў Данецкай вобласьці, паведаміў кіраўнік абладміністрацыі


Наступствы расейскага ракетнага абстрэлу ў Вышгарадзе пад Кіевам, 24 лістапада 2022
Наступствы расейскага ракетнага абстрэлу ў Вышгарадзе пад Кіевам, 24 лістапада 2022

У выніку абстрэлу з боку расейскіх войскаў у горадзе Курахава Данецкай вобласьці загінулі два чалавекі, яшчэ адзін паранены, паведаміў кіраўнік украінскай абласной адміністрацыі Павел Кірыленка.

На апублікаваных фота наступстваў удару відаць, што ён трапіў у тым ліку і на дзіцячую пляцоўку. Пашкоджаньні атрымалі жылыя дамы.

За апошнія суткі ва Ўкраіне ў сувязі з баявымі дзеяньнямі загінулі сем мірных жыхароў, 19 атрымалі раненьні. Пра гэта паведаміў намесьнік кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Кірыла Цімашэнка. Пяць чалавек загінулі пры абстрэлах у Данецкай вобласьці, адзін у Херсонскай і яшчэ адзін загінуў, наступіўшы на міну ў Харкаўскай вобласьці.

Тым часам губэрнатар расейскай Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў напісаў у Тэлеграме, што ў выніку абстрэлу было парушана электра- і водазабесьпячэньне ў пасёлку Ленінскі на ўскраіне гораду Шабекіна. Згадак пра пацярпелых не было. Паведамляецца таксама пра абстрэл кантраляванага Расеяй Данецку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG