Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія вырашыла прыпыніць дзеяньне трох пагадненьняў зь Беларусьсю


Латвійскі парлямэнт, Саэйма, 15 верасьня пастанавіў прыпыніць дзеяньне трох двухбаковых пагадненьняў паміж Латвійскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь у сувязі з тым, што Расея вядзе вайну з Украінай таксама зь беларускай тэрыторыі.

З 10 кастрычніка сёлета будзе прыпынена дзеяньне пагадненьня паміж Латвіяй і Беларусьсю аб спрашчэньні ўзаемных паездак жыхароў прыгранічных тэрыторый, а таксама пагадненьня аб узаемнай дапамозе ў мытных справах і пагадненьня аб паветраных зносінах.

Як паведамляе прэс-служба Саэймы, дзеяньне пагадненьняў прыпынена да моманту спыненьня Беларусьсю парушэньняў міжнароднага права ў дачыненьні да Ўкраіны і поўнай кампэнсацыі Ўкраіне ўжо дапушчаных парушэньняў міжнароднага права.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG