Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца Эўракамісіі прыбыла ў Кіеў трэці раз з пачатку расейскай ваеннай агрэсіі


Урзуля фон дэр Ляен
Урзуля фон дэр Ляен

Кіраўніца Эўракамісіі камісіі Уршуля фон дэр Ляен падчас свайго трэцяга візыту ў Кіеў плянуе абмеркаваць з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім і прэм'ер-міністрам Дзянісам Шмыгалем шляхі працягу збліжэньня эканомік Эўразьвязу і Украіны.

«У Кіеве з маім трэцім візытам з моманту пачатку вайны Расеі. Столькі ўсяго памянялася. Украіна зараз краіна-кандыдат», — напісала Ушзуля фон дэр Ляен ў твітэры.

Яна адзначыла, што абмяркуе з Уладзімірам Зяленскім і Дзянісам Шмыгалем шляхі працягу збліжэньня эканомік Эўразьвяза і Украіны, а таксама збліжэньня людзей на шляху прасоўваньня Ўкраіны да ўступленьня ў Эўразьвяз.

Кіраўніца Эўракамісіі прыбыла ў Кіеў
Кіраўніца Эўракамісіі прыбыла ў Кіеў

Раней візыт пацьвердзіў Уладзімір Зяленскі. Ён зазначыў, што напярэдадні ў Бруселі быў «амаль украінскі дзень»:

«Упершыню ў гісторыі Эўразьвязу на спэцыяльным паседжаньні Эўрапарлямэнту падчас штогадовага звароту аб стане абʼяднанай Эўропы фактычна была прадстаўлена і дзяржава за межамі ЭЗ — гэта наша дзяржава».

Сярод іншага, напярэдадні, калі ў Эўрапарлямэнт была запрошана першая лэдзі Алена Зяленская, Уршуля фон дэр Ляен заявіла аб тым, што Брусэль мае намер працаваць зь Кіевам над бесьперашкодным допускам Украіны на ўнутраны эўрапейскі рынак. Фон дэр Ляен сказала, што будзе абмяркоўваць гэта зь Зяленскім.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG