Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзіміра Зяленскага вылучылі на прэмію Сахарава


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Эўрапейская народная партыя, найбуйнейшая партыя ў Эўрапарлямэнце, вылучыла прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага і ўкраінскі народ на прэмію Сахарава — галоўную праваабарончую ўзнагароду Эўразьвязу.

«У нас няма сумневаў, што мужны народ Украіны на чале з прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім варты таго, каб у гэтым годзе атрымаць прэмію Сахарава за свабоду думкі. Яны працягваюць штодня абараняць эўрапейскія каштоўнасьці на палях бітваў. Я спадзяюся, што наша вылучэньне будзе падтрыманае ўсімі палітычнымі групамі ў Эўрапейскім парлямэнце», — Бі-Бі-Сі цытуе дэпутатку Эўрапарлямэнту Расу Юкнявічэне.

  • Прэмія «За свабоду думкі» імя акадэміка Андрэя Сахарава была заснаваная Эўрапарлямэнтам у 1988 годзе. Прэмія ўручаецца асобам, якія ўнесьлі «выключны ўклад у барацьбу за свабоду думкі, правы чалавека па ўсім зямным шары». Фінансавы памер прэміі — 50 тысяч эўра. Ляўрэата прэміі абірае прэзыдыюм Эўрапарлямэнту, у які ўваходзяць сьпікер і старшыні ўсіх сямі фракцыяў.
  • У 2004 годзе прэмію атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў; у 2006 годзе — беларускі палітык, экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч, у 2020 — беларуская апазыцыя, прадстаўленая Каардынацыйнай радай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG