Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дамэны belapan.by і naviny.by больш не належаць інфармацыйнай кампаніі БелаПАН


Так цяпер выглядае сайт belapan.by
Так цяпер выглядае сайт belapan.by

Былыя супрацоўнікі інфармацыйнай кампаніі БелаПАН і яе інтэрнэт-газэты Naviny.by заявілі, што больш ня маюць ніякага дачыненьня да цяперашняга кантэнту, разьмешчанага на пляцоўках, якія яны раней выкарыстоўвалі.

Пасьля прызнаньня часткі супрацоўнікаў БелаПАН «экстрэмісцкім фармаваньнем» (рашэньне КДБ ад 1 лістапада 2021 года) журналісцкая дзейнасьць кампаніі спынілася.

Пасьля заканчэньня аплачанага кампаніяй тэрміну дамэнаў belapan.by і naviny.by пастаўшчык паслуг прадаў іх на аўкцыёне іншым асобам, не зьвязаным з супрацоўнікамі БелаПАН, паведамляе BPN.

Выданьне адзначае, што зараз пераход на сайт naviny.by нясе для карыстальніка пагрозу заражэньня ягонага кампутара шкоднымі праграмамі.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG