Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Боба Дылана


Боб Дылан
Боб Дылан

Падзеі 24 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

24 траўня 1941 году нарадзіўся амэрыканскі музыкант Боб Дылан. У 2017 годзе Дылан стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

Таксама ў гэты дзень

1844 — тэлеграфам Сэм’юэла Морзэ перадалі першую тэлеграму з Вашынгтону ў Балтымар.

1891 — у Менску арганізавалі першую публічную выставу выяўленчага мастацтва. Выстаўлялася каля 100 работ мясцовых мастакоў.

1917 — у Менску пачалося выданьне газэты «Грамада», рэдактарам якой стаў Аркадзь Смоліч.

Аркадзь Смоліч
Аркадзь Смоліч

1996 — у Горадні пачаўся Першы фэстываль нацыянальных культураў.

У гэты дзень нарадзіліся

1904Адам Русак, паэт-песеньнік

1905Міхаіл Шолахаў, расейскі савецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1965 году.

1930Галіна Русак, мастачка, дзеячка эміграцыі ў ЗША.

Галіна Русак. Аўтар Віктар Маркавец
Галіна Русак. Аўтар Віктар Маркавец

1940Іосіф Бродзкі, савецкі і амэрыканскі расейскі паэт, расейскі і ангельскі эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1987 году.

Іосіф Бродзкі
Іосіф Бродзкі

1948 Міхаіл Чыгір, прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь у 1994–1996 гадах.

Міхаіл Чыгір
Міхаіл Чыгір

У памяці

1377 — ​Альгерд, вялікі князь літоўскі .

Князь Альгерд
Князь Альгерд

1543Мікалай Капернік, польскі астраном і матэматык.

Геліяцэнтрычная сыстэма
Геліяцэнтрычная сыстэма

1863 Раймунд Зямацкі, ксёндз, расстраляны ў Вільні за чытаньне ў Ваверскім касьцёле маніфэста паўстаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG