Пра гэта ў сацыяльнай сетцы X паведаміў прадстаўнік польскіх спэцслужбаў Яцэк Дабжыньскі.
«Хутка, зручна і ананімна паведамі пра кожны інцыдэнт», — запрашае ён.
Калі Яцэк Дабжыньскі казаў пра замежныя спэцслужбы, то ў відэароліку паказалі сьцягі Беларусі і Расеі, заўважыў «Белсат».
Бот дасяжны пад адрасам @ABW_STOPdywersji_bot і працуе на чатырох мовах. Беларускай мовы сярод іх няма. Бот працуе на польскай, расейскай, украінскай і ангельскай мовах.
Чат-бот прапануе карыстальніку адказаць, калі, хто, дзе і як спрабаваў завэрбаваць чалавека або заахвоціць яго да супрацьпраўнай дзейнасьці, што канкрэтна прапаноўвалася і ці абяцалі за гэта грашовую ўзнагароду. Таксама можна дадаць здымкі ліставаньня і пакінуць кантактныя зьвесткі.
Улады Польшчы часта паведамляюць пра затрыманьне грамадзянаў Беларусі, завэрбаваных беларускімі спэцслужбамі. Гэтак, у затрыманага ў Беластоку паводле падазрэньня ў шпіянажы таксоўца, грамадзяніна Беларусі Уладзіслава Н. знайшлі сьпіс беларусаў, якім надалі ў Польшчы міжнародную абарону.
Форум