Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ня выканала абавязаньняў па замежных даўгах, паведаміла рэйтынгавае агенцтва S&P


Амэрыканскі тэлеканал CNN са спасылкай на рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings паведаміў, што Расея прапанавала крэдыторам выплаты ў рублях па дзьвюх пазыках, дэнамінаваных у далярах. Выплаты меліся адбыцца 4 красавіка.

Прадстаўнікі S&P называюць гэта «выбарачным дэфолтам», бо інвэстары, верагодна, ня змогуць абмяняць рублі на даляры па такім курсе, каб атрымаць сумы, якія Расея была ім вінная.

У Масквы яшчэ ёсьць ільготны 30-дзённы пэрыяд па выплатах, але S&P выказвае сумнеў, што адбудуцца выплаты ў далярах. Расея цяпер ня можа атрымаць доступ да прыкладна 315 мільярдаў даляраў, якія замарозілі краіны Захаду пасьля расейскага нападу на Ўкраіну.

Да мінулага тыдня Злучаныя Штаты дазвалялі Расеі выкарыстоўваць некаторыя з замарожаных актываў, каб заплаціць некаторым інвэстарам у далярах, паведамляе CNN, але ад таго часу Міністэрства фінансаў ЗША ўжо заблякавала доступ Расеі да амэрыканскіх банкаў.

Расейскае кіраўніцтва цяпер зьбіраецца падаваць у суд, заявіў у панядзелак у інтэрвію газэце «Известия» міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў. Паводле яго, Расея спрабуе выканаць абавязаньні па даўгах, а краіны Захаду хочуць «штучна стварыць дэфолт».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG