Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве зьмянілі правілы напісаньня прозьвішчаў у дакумэнтах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа падпісаў закон, які легалізуе арыгінальнае напісаньне імёнаў у асабістых дакумэнтах на лацінскай аснове.

«Сэйм выступіў з ініцыятывай знайсьці складаны балянс паміж дзьвюма канстытуцыйнымі каштоўнасьцямі — захаваньнем асаблівасьці дзяржаўнай мовы і правамі чалавека, такімі як права на павагу прыватнага і сямейнага жыцьця, права на свабоднае перамяшчэньне, права пісаць сваё імя ў больш прымальнай форме», — цытуе прэзыдэнта агенцтва BNS.

«Я спадзяюся, што канстытуцыйны статус дзяржаўнай мовы і належная павага да ладу і асаблівасьці літоўскай мовы будуць забясьпечаны прыняцьцем прававых актаў, якія рэалізуюць гэты закон», — сказаў Гітанас Наўседа.

Закон аб напісаньні імя і прозьвішча асобы ў дакумэнтах прыняты Сэймам 18 студзеня, ён набудзе моц 1 траўня. Закон прадугледжвае, што імя і прозьвішча грамадзяніна Літвы ў асабістых дакумэнтах можа быць напісана літарамі лацінскага альфабэту без дыякрытычных знакаў, калі ён выбірае нелітоўскае прозьвішча мужа ці жонкі.

Гэта азначае, што закон дазволіць пісаць у літоўскіх пашпартах літары x, w і q.

Прыняцьце закону станоўча ацанілі ў кіраўніцтве суседняй Польшчы, паколькі літоўскія гармадзяне польскага паходжаньня шмат гадоў дагэтуль прасілі арыгінальнага напісаньня прозьвішчаў у пашпартах. Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда патэлефанаваў Гітанасу Наўседу і падзякаваў за падпісаньне закону.

У красавіку 2021 году літоўскія мовазнаўцы вырашылі не мяняць назву Беларусі на Belarus, якая ў сучаснай літоўскай гучыць як Baltarusija. Большая частка палітычнай падкамісіі пры Дзяржаўнай камісіі літоўскай мовы выказалася за тое, што ў выпадку неабходнасьці можна разглядаць замену існай назвы на колішнюю назву Gudija.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG