Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg: Нямеччына хоча, каб санкцыі не распаўсюджваліся на расейскі энэргетычны сэктар


Ілюстрацыя на тэму газаправоду Паўночны паток-2
Ілюстрацыя на тэму газаправоду Паўночны паток-2

Урад Нямеччыны хоча, каб расейскі энэргетычны сэктар не падпаў пад санкцыі ў выпадку, калі расейскім банкам заблякуюць разьлікі ў далярах ЗША.

Дакумэнты паказваюць, што Бэрлін занепакоены ўплывам магчымых санкцый на пастаўкі энэргарэсурсаў, паведамляе Bloomberg са спасылкай на дакумэнты, якія чытае агенцтва.

Як адзначае выданьне, пазыцыю Нямеччыны падтрымліваюць некаторыя іншыя буйныя заходнеэўрапейскія краіны. Адзін з суразмоўцаў агенцтва кажа, што перамовы, якія вядуцца з моманту прадстаўленьня Нямеччынай сваёй прапановы, сьведчаць аб тым, што выключэньне расейскага энэргетычнага сэктару з-пад санкцый, праўдападобна, уключаць у канчатковы варыянт узгодненага з ЗША санкцыйнага пакета, якім Захад пагражае Расеі ў выпадку ўварваньня ва Ўкраіну.

Нямеччына баіцца, што без такога выключэньня пастаўкі энэргарэсурсаў у Эўропу могуць апынуцца пад пагрозай. Аднак, як падкрэсьліў адзін з суразмоўцаў агенцтва, выключэньне, прапанаванае Бэрлінам, не азначае, што нельга будзе ўвесьці санкцыі ў дачыненьні газаправоду Nord Stream 2.

Міністэрства замежных спраў Нямеччыны не пракамэнтавала інфармацыі выданьня.

З дакумэнту, перададзенага іншым краінам ЭЗ, вынікае, што Нямеччына ў выпадку ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны і «сур’ёзнага парушэньня міжнароднага права», якое «пагражае міру і бясьпецы ў Эўропе», гатовая падтрымаць санкцыі, у тым ліку, замарожваньне актываў і забарону на апэрацыі некаторых расейскіх банкаў, эмбарга на экспарт у Расею некаторых прадметаў раскошы і высокатэхналягічных тавараў, а таксама абмежаваньні на інвэстыцыі.

Пагроза нападу Расеі на Ўкраіну

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў.
  • Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка даў інтэрвію расейскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай, зь якога вынікала, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 1 жніўня Лукашэнка сказаў, што больш як палова тактычнай ядзернай зброі, якую заплянавана разьмясьціць на беларускай тэрыторыі, ужо «завезена і разгрупавана» па краіне. Ён ня раз заяўляў, што ўжыве ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі.
  • У чэрвені 2023 году ўкраінскія войскі пачалі контранаступальныя апэрацыі на ўсходзе і поўдні краіны. Расейскія войскі падрыхтавалі добра ўмацаваныя лініі абароны, таму прасоўваньне контранаступу ішло са значнымі стратамі.
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы правялі некалькі масавых абстрэлаў украінскіх гарадоў, у Дніпры, Кіеве, Харкаве і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстраляў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG