Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы пройдзе Месяц беларускай культуры


Павал Латушка
Павал Латушка

19 студзеня 2022 году ў Аўстрыйскім доме культуры ў Варшаве прэзэнтавалі маштабны культурны праект правядзеньня з 6 чэрвеня па 7 ліпеня 2022 году Месяца беларускай культуры.

Амбасада Аўстрыі ў Варшаве і Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва (НАК) арганізуюць Месяц беларускай культуры ў Польшчы, каб падтрымаць рэпрэсаваных беларусаў творчых прафэсій, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.

«Для многіх беларусаў спосабам выжыць ва ўмовах дыктатуры стала кніга, спэктакль у інтэрнэце, дакумэнтальны фільм, онлайн-канцэрт — усё тое, што можа сказаць артыст праз сваю душу. І для нас важная асоба ў культуры, тыя, хто стварае культурнае багацьце народу, каб хутка яны змаглі вярнуцца ў Беларусь і тварыць для разьвіцьця нацыянальнай культуры краіны», — заявіў кіраўнік НАК Павал Латушка.

На працягу месяца ў Варшаве і іншых гарадах Польшчы пройдуць беларускія канцэрты, выставы, кінапаказы, тэатральныя імпрэзы, літаратурныя вечарыны, пэрформансы, лекцыі і майстар-клясы.

Адкрые Месяц беларускай культуры міжнародная канфэрэнцыя «Беларуская культура ва ўмовах рэпрэсій і эміграцыі: выклік і магчымасьці» з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў культуры эўрапейскіх краін, парлямэнтаў і пасольстваў, міжнародных праваабарончых арганізацый, а таксама пацярпелых ад рэпрэсій беларускіх дзеячаў культуры.

Амбасады краін Эўразьвязу, ЗША, Швайцарыі і іншых краін выказалі гатоўнасьць выступіць партнэрамі.

Zoom-сустрэча Беларускай рады культуры

20 студзеня а 15-й гадзіне менскага часу адбудзецца першая маштабная zoom-сустрэча Беларускай рады культуры зь беларускімі культурнымі дзеячамі. Кожны ўдзельнік мусіць прайсьці праверку.

Беларуская рада культуры апублікавала праграму сустрэчы:

  • Прэзэнтацыя вынікаў працы Беларускай рады культуры ў 2021 годзе і стратэгіі дзейнасьці на 2022 год;
  • Расповед пра магчымасьці падтрымкі творчых праектаў як у Беларусі, так і па-за яе межамі;
  • Тлумачэньне, як распрацоўваецца падтрымка творцаў, у тым ліку на рэальных прыкладах ад тых, каму Рада сапраўды дапамагла;
  • Расповед пра дзейнасьць Рады ў кірунку арганізацыі арт-рэзыдэнцый;
  • Супольнае абмеркаваньне важных момантаў, пра якія варта задумацца пры падтрыхтоўцы Міжнароднага тыдня беларускай культуры, які пройдзе ў ліпені 2022-га;
  • Пытаньні слухачоў, які можна даслаць праз адмысловую форму.

Прамоўцы ад Беларускай рады культуры: Сяргей Будкін, Аляксандар Чахоўскі, Мікалай Халезін, Максім Жбанкоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG