Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік польскага ўрадавага тэлеканалу ўтойваў інфармацыю пра свае станоўчыя тэсты на COVID-19


Яцэк Курскі

Журналістам удалося высьветліць падмену дадзеных у базе мэдыкаў, тым часам кіраўнік TVP езьдзіў у Парыж, калі, праўдападобна, быў хворым.

Ва ўрадавай базе пацыентаў тэлефонны нумар, якім валодае кіраўнік урадавага тэлеканалу TVP Яцэк Курскі, нехта замяніў на несапраўдны. Адбылося гэта 13 сьнежня — на наступны дзень пасьля таго, як той здаў станоўчы тэст на каранавірус. Па нумары ўлады кантралююць, ці знаходзіцца пацыент з каранавірусам у хатняй ізаляцыі. Зьмены ў базе заўважылі журналісты Onet.pl.

Ва ўрадавай базе пасьля першага расьсьледаваньня журналістаў пра Курскага нехта стварыў ягоны новы профіль, у якім не было ніякіх зьвестак пра станоўчыя тэсты на COVID-19. Няма там і ніякай інфармацыі пра іншыя тэсты, якія за ўвесь час праходзіў шэф тэлеканалу.

Замест 10 дзён ізаляцыі, якія патрабаваліся пасьля станоўчага тэсту, Яцэк Курскі быў у ёй меней за 2, толькі 40 гадзін. У сапраўдным профілі Курскага спачатку быў і сапраўдны нумар тэлефону, які супаў з тым, які ён пазначыў у пазове да журналістаў у суд. Пры гэтым Курскі 19 сьнежня лятаў у Францыю, каб прысутнічаць на дзіцячай «Эўравізіі» ў Парыжы, хаця ў гэты час ён мусіў быць на карантыне дома.

Журналісты зьвярнуліся да Міністэрства здароўя, якое адказвае за электронную базу, з пытаньнямі, як стала магчымым, што ў сыстэме існуюць дзьве розныя старонкі на аднаго чалавека і якім чынам туды ўводзілі несапраўдныя дадзеныя, а таксама як кіраўнік каналу мог парушыць ізаляцыю і чаму дзяржава гэтага не пракантралявала.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG