Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі выявілі новы штам каранавірусу. Ён можа быць заразьнейшым за папярэднія

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Раней не вядомы варыянт SARS-CoV-2 выявілі ў падарожніка, які вярнуўся з Камэруну ў Францыю, піша Deutsche Welle.

Як мяркуецца, ён заразіў сама меней 12 чалавек на поўдні Францыі. Тэсты паказалі ў інфікаваных «атыповую камбінацыю мутацый».

Новы варыянт каранавірусу атрымаў часовае абазначэньне B.1.640.2, яго адкрыцьцё прыпісваецца навукоўцам Міжземнаморскага інстытуту інфэкцыйных захворваньняў у Марсэлі. У папярэднім дасьледаваньні, якое яшчэ павінна прайсьці экспэртную ацэнку, гаворыцца, што ў новым варыянце выяўлена 46 мутацый. Ня выключана, што гэты варыянт можа быць больш заразны за папярэднія.

Пакуль, аднак, пра яго вядома мала, вывучэньне знаходзіцца на пачатковым этапе.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG