Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіно пра генацыд у Срэбраніцы стала «Найлепшым эўрапейскім фільмам-2021»


Кадр зь фільму Quo vadis, Aida?

У стварэньні фільму пра адну з найвялікшых трагедый ХХ стагодзьдзя прымалі ўдзел 9 краін. Стужка пра генацыд у Босьніі і Герцагавіне ўзяла некалькі прызоў на фэстывалі.

Прэмія European film awards за найлепшае кіно 2021 году дасталася стужцы Quo vadis, Aida? Фільм, заснаванай на рэальных падзеях. Яна паказвае трагедыю ў басьнійскай Срэбраніцы, дзе сэрбы ўчынілі генацыд супраць мусульманаў пры пасіўных паводзінах міратворчай місіі, галоўным чынам зь Нідэрляндаў.

Галоўная гераіня Аіда працуе перакладчыцай для міжнароднай місіі, спрабуючы ўратаваць як мага больш людзей, у тым ліку двух сваіх сыноў і мужа, але марна — сэрбы зьнішчаюць тысячы чалавек толькі па нацыянальнай і рэлігійнай прыкметах.

Фільм створаны 9 краінамі: Босьніяй і Герцагавінай, Аўстрыяй, Нідэрляндамі, Францыяй, Польшчай, Нарвэгіяй, Нямеччынай, Румыніяй і Турэччынай.

Галоўная рэжысэрка Ясьміла Жбаніч атрымала прыз у намінацыі «Рэжысэр году», «Акторкай году» стала выканаўца галоўнай ролі Ясна Джурычыч. Прэмію, якую неафіцыйна называюць «эўрапейскім „Оскарам“», уручалі ў 34-ы раз. З узнагародамі фільм і яго творцаў павіншавала ініцыятыва «Маці Срэбраніцы», што аб’ядноўвае жанчын, якія страцілі сваіх родных і блізкіх у выніку генацыду.

Трагедыя ў невялічкім басьнійскім горадзе Срэбраніца ў ліпені 1995 году стала адной з найдраматычнейшых падзей ХХ стагодзьдзя. Тады армія басьнійскіх сэрбаў забіла звыш 8 тысяч мусульманскіх мужчынаў, дачыненьне да гэтага мелі высокія чыны войска, у тым ліку кіраўнік Ратка Младзіч, абвінавачаньне ў генацыдзе басьнійцаў выставілі таксама прэзыдэнту Сэрбіі Слабадану Мілошавічу і прэзыдэнту Рэспублікі Сэрбскай (частка БіГ) Радавану Караджычу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG