Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці пойдуць талібы ў былыя савецкія рэспублікі? Меркаваньне экспэрта


Чаму ў афганцаў не было волі супраціўляцца талібам? Хто фінансаваў «Талібан»? Ці пойдуць талібы далей — у Таджыкістан, Узбэкістан, Туркмэністан? Ці можа Афганістан пры талібах стаць прытулкам для новага бін Ладэна?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае расейскі экспэрт па Цэнтральнай Азіі Аркадзь Дубноў.

Дубноў

  • Выступ Байдэна — трагічнае прызнаньне неэфэктыўнасьці высілкаў Амэрыкі.
  • Ён прасякнуты шчырым болем і прызнаньнем памылак, і ня толькі сваіх, але і папярэдніх трох прэзыдэнтаў, пры якіх ішла вайна ў Афганістане.
  • Наш прэзыдэнт не прызнаў ніводнай памылкі, а мы жывём у гэтых памылках Пуціна.
Аркадзь Дубноў
Аркадзь Дубноў
  • Для мяне Байдэн — трагічны і гераічны лідэр.
  • Усе справядлівыя папрокі адносна вайны ў Афганістане яго ніяк ня тычацца.
  • Аналёгіі з сыходам амэрыканцаў з Паўднёвага Віетнаму і СССР з Афганістану некарэктныя.
  • Нідзе вайна не ішла 20 гадоў.
  • У Віетнаме вайна была ідэалягічная. СССР у Афганістане абараняў ідэалёгію.
  • СССР, «шураві» правільна зрабілі, што сышлі з Афганістану, колькі б памыяў ні было потым выліта на Гарбачова.
  • З Афганістану амэрыканцам трэба было сыходзіць гадоў 10-15 таму.
  • Тэрарызм быў зьнішчаны з разгромам «Аль-Кайды» і ліквідацыяй бін Ладэна.
  • У 2009 годзе амэрыканцы спрабавалі навучыць афганцаў вырошчваць клубніцы замест опіюмнага маку.
  • Гэта было трызьненьне чыстай вады.
  • Гэта цудоўная амэрыканская рамантычная практыка — мы ім дапаможам, у нас кантракт, мы за яго атрымаем грошы, а далей хай іншыя працуюць.
  • Апошнія 10 гадоў узмацнілі нянавісьць да амэрыканцаў і ўзмацнілі «Талібан».
  • Рэжым апошняга прэзыдэнта Ашрафа Гані быў абсалютна карупцыйны.
  • Кажуць, што Гані спрабаваў вывезьці велізарную колькасьць грошай гатоўкай.
  • Гэты рэжым быў настолькі гнілы, што на яго абарону 15 жніўня ніхто не падняўся.
  • Гэтаксама як у сьнежні 1991 году ніхто ня выйшаў у абарону СССР.
  • Сёньня Талібан — гэта і ёсьць Афганістан. Гэтаксама як у якім 1918 годзе Расея — гэта была Расея Леніна і ЧК.
  • Талібан — гэта вясковы Афганістан, для якога мадэрнізацыйная спроба Захаду аказалася незапатрабаванай.
  • Я шмат разоў быў у Афганістане, пачынаючы з 1993 году, я двойчы быў там, калі краінай кіравалі талібы. Я быў уражаны ў Гераце расказамі маладых людзей, дзяцей чыноўнікаў прасавецкай адміністрацыі.
  • Іх бацькі зьбеглі з краіны, а дзеці адчувалі сябе патрыётамі. І яны прымалі ўладу талібаў, бо тыя зрабілі парадак, спынілі бандытызм.
  • Там быў вельмі маштабны бандытызм, калі муджагеды біліся паміж сабой пасьля сыходу савецкага войска.
  • Сёньня зноў неверагодная карумпаванасьць рэжыму Гані прывяла да яго краху.
  • Афганцы кажуць пра сябе — нас можна арандаваць, але немагчыма купіць.
  • Посьпехі талібаў тлумачацца тым, што яны вельмі патрыятычная і рэлігійная сіла.
  • Ім для посьпехаў было патрэбна няшмат грошай.
  • Мясцовая ўлада атрымлівала вялікую заходнюю фінансавую дапамогу.
  • Вось гэтыя мясцовыя ўлады і былі крыніцай фінансаваньня «Талібану».
  • Чым больш амэрыканцы ўкладалі грошы ў войска і чынавенства, тым больш грошай ішло «Талібану».
  • Пакістан фінансаваў талібаў падчас першага іх прыходу да ўлады.
  • Таксама крыніцай фінансаваньня былі арабскія манархіі Пэрсыдзкай затокі.
  • Расейскім прапагандыстам цяжка ўявіць, што гэтыя людзі, узяўшы Кабул, адмовяцца ісьці далей, на поўнач.
  • У 1812 годзе разьбілі Напалеона ў сябе, а ў 1814 годзе дайшлі да Парыжу. Гэта вельмі па-расейску.
  • У талібаў гэтага няма. Гэта ёсьць у галовах расейскіх прапагандыстаў і сілавікоў.
  • Талібы ня пойдуць за межы Афганістану. У іх няма такіх інтэнцыяў. Яны не разумеюць, што ім рабіць за межамі Афганістану.
  • Ці не дадуць яны прытулак новым лідэрам галаварэзаў кшталту бін Ладэна? Я згодны з Байдэнам — гарантыяў, што гэтага ня будзе, няма.
  • Але талібы абяцалі, што гэтага рабіць ня будуць. Байдэн сказаў, што калі яны будуць парушаць гэтыя абяцаньні, мы іх «возьмем за адно месца».
  • Захад ня будзе дапамагаць Расеі ваяваць з талібамі ў Таджыкістане, калі тыя на яго нападуць. Але калі таджыкі папросяць грошай — дадуць.
  • Таджыкі ўжо цяпер просяць. Яны абвясьцілі, што гатовыя прыняць да 100 тысячаў уцекачоў. І ўсе зразумелі іх пасланьне Захаду — вы ж нам заплаціце за гэта.
  • Расейцы ў Афганістан больш ня ўвойдуць.
  • Але калі мы абвяшчаем Сярэднюю Азію зонай сваіх інтарэсаў — гэткая расейская дактрына Манро — то гэта мае наступствы.
  • Як у «Маленькім прынцу» Экзюпэры — мы адказныя за тых, каго прыручылі.
  • Я стаўлюся станоўча да тых вучэньняў, якія Расея праводзіць у Таджыкістане. Яны супакойваюць мясцовае насельніцтва, асабліва прадстаўнікоў нятытульных этнасаў. Бо ў іх зьявіліся валізкавыя настроі.
  • Расейскамоўныя тамтэйшыя пытаюцца — на нас гэтыя барадатыя ізноў ідуць, дык зьяжджаць трэба? Маўляў, пра гэта па расейскім тэлебачаньні кажуць.
  • Расейскае ТБ па мэтадычках з адміністрацыі надзьмуваюць гэтыя страхі. Наступства гэтага — страхі насельніцтва краінаў Сярэдняй Азіі і ўмацаваньне расейскай вайсковай прысутнасьці ў рэгіёне.

Што было раней

  • Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў журналістам у Белым доме, што не шкадуе аб сваім рашэньні вывесьці ўсе амэрыканскія войскі з Афганістану.
  • Ён пацьвердзіў прыхільнасьць свайму рашэньню. «Праз 20 гадоў стала ясна, што належнага часу для вываду войскаў ЗША не было ніколі».
  • «Я чацьвёрты прэзыдэнт ЗША, якому давялося весьці вайну ў Афганістане. За два апошнія дзесяцігодзьдзі двое рэспубліканцаў і двое дэмакратаў займаліся гэтай вайной, — сказаў Байдэн. — І я не зьбіраюся перадаваць цяжар гэтай вайны наступнаму, пятаму прэзыдэнту».
  • Джо Байдэн прызнаў, што імклівы захоп улады рухам «Талібан» адбываўся хутчэй, чым разьлічвалі ў ягонай адміністрацыі. Ён, аднак, настойвае на правільнасьці свайго рашэньня вывесьці войскі ЗША з Афганістану.
  • Паводле Байдэна, ЗША зрабілі ўсё магчымае, каб забясьпечыць афганскім узброеным сілам магчымасьць пасьпяхова супрацьстаяць талібам. Ваенная місія ЗША ў Афганістане абышлася ў 1 трыльён даляраў. Афганскія салдаты атрымалі ўзбраеньне, тэхніку і рыштунак, яны своечасова атрымлівалі заработную плату, адзначыў Байдэн.
  • «Амэрыканскія войскі ня могуць і не павінны ваяваць і гінуць у вайне, якую самі афганцы не жадаюць весьці дзеля саміх сябе», — сказаў прэзыдэнт ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG