Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусь могуць увесьці войскі Расеі; у Беларусі больш за 600 палітвязьняў. Найважнейшае за 30 ліпеня


Падзеі 30 ліпеня

Лукашэнка сказаў, што калі трэба будзе, сюды будуць уведзеныя ўсе ўзброеныя сілы Расейскай Фэдэрацыі.

Колькасьць палітвязьняў у Беларусі дасягнула 606 чалавек. Гэта самая вялікая лічба ў найноўшай гісторыі краіны.

Сьвятлана Ціханоўская правяла размову з 66-м дзяржаўным сакратаром ЗША Кандалізай Райс.

Лукашэнка вярнуў праект зьменаў у Канстытуцыю на дапрацоўку.

Латвія пачала крымінальны працэс наконт пасадкі ў Менску Ryanair.

За паўгода сьледчыя падразьдзяленьні завялі 4691 крымінальную справу па 4196 па «экстрэмісцкіх» артыкулах.

У Беларусі не спыняецца крымінальны перасьлед грамадзян за ўдзел у пратэстах супраць дзейнай улады.

Міністэрства юстыцыі накіравала ў Вярхоўны суд дакумэнты на ліквідацыю «Прававой ініцыятывы», а таксама вынесла папярэджаньне БХК.

Управа юстыцыі Менскага гарвыканкаму ліквідуе прарасейскую арганізацыю «Русь молодая».

Інтэрнэт-узломшчыкі здабылі некалькі відэазапісаў з акцый пратэсту восені 2020 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG