Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка вярнуў праект зьменаў у Канстытуцыю на дапрацоўку


Аляксандар Лукашэнка

Пра гэта ён заявіў на сёньняшняй сустрэчы з актывам мясцовай вэртыкалі.

Паводле Лукашэнкі, рэфэрэндум па Канстытуцыі пройдзе ў вызначаныя раней тэрміны — не пазьней за люты 2022 году, але праект трэба дапрацаваць.

«Канстытуцыя... Быццам бы цяпер яна ёсьць, але ажно заўваг на 170 аркушаў Натальля Іванаўна зь Міклашэвічам выкацілі прэзыдэнту — на! (старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава і старшыня Канстытуцыйнага суду і Канстытуцыйнай камісіі Пётар Міклашэвіч. — РС) Я сёньня вярнуў гэта ўсё пісаньне вам. Зьбірайце і паспрабуйце гэта да чытаньня на ўзроўні прэзыдэнта прывесьці ў адпаведнасьць. А потым разам са мной — я абяцаў гэта — мы сядзем і пройдзем па кожным разьдзеле, па кожным артыкуле. А потым вынесем на ўсенароднае абмеркаваньне — хай людзі азнаёмяцца. І не пазьней за люты правядзем рэфэрэндум», — сказаў Лукашэнка. Фрагмэнт ягонага выступу на відэа апублікаваў телеграм-канал «Пул первого».

Канстытуцыйная камісія, якая рыхтавала зьмены ў Канстытуцыю, працавала з красавіка і зьбіралася двойчы на месяц. Камісія павінна была перадаць праект новай Канстытуцыі Аляксандру Лукашэнку да 1 жніўня. Гэта было зроблена, аднак паведамлялася, што «адзінства па шэрагу пытаньняў у сябраў камісіі не было». Пад неафіцыйна апублікаваным варыянтам падпісаліся з заўвагамі і прапановамі 26 сябраў камісіі з 36, больш за палову сябраў камісіі далучылі да праекту сваю асобую думку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG