Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спартоўца Кудзіна дэпартавалі з Расеі ў Беларусь; да журналістаў Грузьдзіловіча і Студзінскай пусьцілі адвакатаў. Найважнейшае за 22 ліпеня


Кікбаксэр Аляксей Кудзін
Кікбаксэр Аляксей Кудзін

Падзеі 22 ліпеня

Апэляцыйны суд пакінуў ў сіле рашэньне Маскоўскага абласнога суду аб выдачы Беларусі спартоўца Аляксея Кудзіна. Яго ўжо даставілі ў Менск

Міністэрства юстыцыі Беларусі падало пазоў аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтру

Жыхара Чачэрску, які на прыёме ў псыхіятра нядобра выказаўся пра Лукашэнку, асудзілі на год калёніі

Візыты адвакатаў да журналістаў Алега Грузьдзіловіча і Іны Студзінскай адбыліся толькі на шосты дзень пасьля іх затрыманьня — да гэтага абаронцаў у ізалятар не дапускалі. Сваякі і сябры па-ранейшаму ня ведаюць, за што іх затрымалі і ў чым падазраюць.

«Ідзе зачыстка. Там ужо тысячы людзей працуюць, нашых людзей, і ў асноўным з павернутымі, прамытымі за чужыя грошы мазгамі», — сказаў Лукашэнка

У Беларусі адрэгулююць працу індывідуальных прадпрымальнікаў і падатковую нагрузку. Пра гэта гаварылася на нарадзе кіраўніцтва Савету міністраў і Аляксандра Лукашэнкі

У Беларусі не спыняецца крымінальны перасьлед грамадзян за ўдзел у пратэстах супраць дзейнай улады

У Беларусі працягваецца перасьлед за выказваньне грамадзянскай пазыцыі, штодня адбываюцца арышты людзей і ператрусы ў іхных дамах

Галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч пасьля ізалятару на Акрэсьціна трапіў у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску

Ціханоўская сустрэлася з былой дзяржсакратаркай ЗША Олбрайт

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што палітыка ўладаў Беларусі па пропуску мігрантаў у суседнюю Літву, якая зьяўляецца сябрам Эўразьвязу, «непрымальная»

Усяго з пачатку 2021 году літоўскія мытнікі затрымалі амаль 9 млн пачкаў цыгарэт, якія спрабавалі нелегальна правезьці празь мяжу

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG