Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожны трэці напрамак у сьвеце закрыты для міжнароднага турызму


Альбанія, курорт Ксаміль
Альбанія, курорт Ксаміль

Сусьветная турысцкая арганізацыя (UNWTO) апублікавала справаздачу пра гатоўнасьць краін да прыёму іншаземцаў. Перамяшчацца па-ранейшаму складана: толькі лічаныя месцы не патрабуюць ад падарожнікаў даведак, сэртыфікатаў і карантыну.

Паводле маніторынгу UNWTO, кожны трэці рэгіён сьвету (73 дзяржавы або 34%) падтрымлівае частковае закрыцьцё сваіх межаў, а 78 краін (36%) патрабуюць адмоўнага тэсту на COVID-19 па прыбыцьці ў пункт прызначэньня. 63 краіны (29%) зачыненыя для міжнароднага турызму.

Пры гэтым 42% напрамкаў увялі жорсткія абмежаваньні для наведвальнікаў, якія прыбываюць з рэгіёнаў, дзе фіксуецца рост выпадкаў COVID-19 або распаўсюд іншых небясьпечных штамаў. Гаворка аб прыпыненьні авіязносінаў, закрыцьці межаў і абавязковым карантыне.
16% усіх напрамкаў (35 краін) падвяргаюць падарожнікаў абавязковаму карантыну, не залежна ад таго, адкуль яны прыехалі (у дадатак да іншых абмежаваньняў на ўезд).

Толькі тры краіны ў сьвеце — Альбанія, Коста-Рыка і Дамініканская Рэспубліка — прымаюць замежных турыстаў без якіх-небудзь абмежаваньняў.

Ацэньваючы патрабаваньні да вакцынацыі, 17% кірункаў згадваюць прышчэпленых пасажыраў у сваіх правілах, абяцаючы ім больш ляяльныя ўмовы ўезду. Сусьветная турысцкая арганізацыя чакае, што бліжэйшым часам сытуацыя са свабодай уезду прышчэпленых турыстаў значна палепшыцца.

Паводле ацэнак экспэртаў, аднаўленьне сусьветнага турызму будзе павольным, пакуль краіны працягнуць трымаць свае межы зачыненымі, а ўрады рэкамэндаваць грамадзянам не выяжджаць за мяжу.

У арганізацыі адзначаюць, што краіны з больш высокім узроўнем вакцынацыі трымаюцца гарманізаваных стандартаў і пратаколаў (напрыклад, краіны Шэнгенскай зоны) маюць высокія шанцы на больш хуткае аднаўленьне міжнароднага турызму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG