Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратасевіча і Сапегу перавялі пад хатні арышт; справу Калесьнікавай і Знака накіравалі ў суд. Найважнейшае за 25 чэрвеня


Раман Пратасевіч і Соф'я Сапега

Асноўныя падзеі 25 чэрвеня

Пратасевіч і Сапега пераведзеныя пад хатні арышт, абодва цяпер на здыманых кватэрах — кожны ў асобнай.

Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць Марыі Калесьнікавай і Максіма Знака.

МЗС Беларусі адказала на сэктаральныя санкцыі Эўразьвязу.

Палата прадстаўнікоў у апошні дзень сэсіі ўхваліла ў першым чытаньні законапраект аб зьмене Канстытуцыі Беларусі.

Палата прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў законы аб абароне сувэрэнітэту і канстытуцыйнага ладу Беларусі.

У Беларусі ўжо 515 палітвязьняў. Праваабарончая супольнасьць дадала ў сьпіс яшчэ 8 чалавек.

Рух «За свабоду» 25 чэрвеня атрымаў зь Міністэрства юстыцыі прадпісаньне да 13 ліпеня падаць шэраг дакумэнтаў у рамках вывучэньня дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня.

Былога памочніка пракурора Першамайскага раёну Менску мусілі вызваліць 25 чэрвеня не пазьней за 10-ю гадзіну раніцы. Праваабаронцы мяркуюць, што яму працягнулі арышт.

Сьледчы камітэт адмяніў пастанову аб спыненьні справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») супраць перакладчыцы Вольгі Калацкай.

25 чэрвеня адбыўся чарговы суд па справе шматразовага чэмпіёна сьвету ў кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксея Кудзіна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG