Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўжо 515 палітвязьняў


Інсталяцыя з пудзіламі Натальлі Качанавай і Івана Кубракова, зладжаная Дзянісам Заянчэўскім і Максімам Тацьцянком, лістапад 2020
Інсталяцыя з пудзіламі Натальлі Качанавай і Івана Кубракова, зладжаная Дзянісам Заянчэўскім і Максімам Тацьцянком, лістапад 2020

У Беларусі ўжо 515 палітвязьняў. Праваабарончая супольнасьць дадала ў сьпіс яшчэ 8 чалавек

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» , гэта — Андрэй Жулякоў, Дзяніс Заянчэўскі, Сяргей Маланчук, Рыгор Мамановіч, Уладзімер Сокал, Максім Тацьцянок, Сяргей Трашчанка і Дзьмітры Цімафееў. Іх справы праваабаронцы лічаць палітычна матываванымі.

Цімафееў асуджаны ў лютым у Магілёве на 2 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу за абразу начальніка аддзелу ДАІ з Бабруйску.

Мамановіч у траўні на Століншчыне атрымаў год «хіміі» таксама з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу, за сарваны дзяржаўны сьцяг.

Тацьцянок у лютым асуджаны ў Менску на 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу за вывешаную на плоце «інсталяцыю» ў выглядзе пудзілаў з фота старшыні Савету Рэспублікі Натальлі Качанавай і міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова.

За тое самае Заянчэўскі асуджаны на такі ж тэрмін «хіміі».

Сокал асуджаны ў чэрвені ў Дзятлаве на 2 гады пазбаўленьня волі за публікацыю ў інтэрнэце «абразьлівых і адвольна ацэненых як пагрозьлівыя камэнтароў на адрас супрацоўніка міліцыі».

Трашчанка днямі асуджаны ў Гомлі на 3 гады пазбаўленьня волі за «распальваньне сацыяльнай варожасьці ў дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі».

Маланчук асуджаны ў красавіку ў Горадні на 2 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу за абразу ў інтэрнэце былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева.

Жулякоў асуджаны ў чэрвені судом Менскага раёну за абразу кіраўніка дзяржавы на адзін год калёніі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG