Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнік лідэр АГП, старшыню Грамады асудзілі на 15 сутак, Лосіку на 2 месяцы працягнулі зьняволеньне. Найважнейшае за 22 сакавіка


Партрэты Ігара Лосіка, Марыі Калесьнікавай і Кацярыны Барысевіч на офісе прадстаўніцтва Літвы ў Эўразьвязе. Брусэль

Асноўныя падзеі 22 сакавіка.

Палітвязьню і кансультанту Радыё Свабода Ігару Лосіку працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай на два месяцы. Пра гэта стала вядома сёньня, 22 сакавіка. Ігар за кратамі з 25 чэрвеня 2020 году.

22 сакавіка ў судзе Партызанскага раёну Менску асудзілі старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава. Нібыта ён не падпарадкаваўся «законнаму патрабаваньню службовай асобы».

Зьнік лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў. Верагодна, што яго затрымалі.

Ініцыятары адзначэньня 103-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі сумняваюцца, што ўлады санкцыянуюць супольную заяўку на сьвяткаваньне.

У Менску 22 сакавіка аднавіўся суд над палітвязьнем Віктарам Бабарыкам і топ-мэнэджарамі «Белгазпрамбанку».

Літоўскі Сэйм у супрацы з Офісам Сьвятланы Ціханоўскай правёў сёньня міжнародны Форум Каліноўскага. Удзельнікі абмяркоўвалі, як дапамагчы беларусам і вывесьці Беларусь з крызісу.

На Іну Дабратвор, маці пяцярых дзяцей, у Заводзкім РУУС склалі адміністрацыйны пратакол за несанкцыянаваны пікет ва ўласнай кватэры

Польскі паэт і дысыдэнт Адам Загаеўскі памёр у Кракаве на 77-м годзе жыцьця ўвечары 21 сакавіка. Ён быў прадстаўніком «новай хвалі» польскай паэзіі 70-х, ягоныя вершы перакладзеныя на многія мовы сьвету.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG