Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па 2 гады калёніі журналісткам «Белсату», пракуратура завяла справу па факце гібелі Рамана Бандарэнкі. Найважнейшае за 18 лютага


Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова ў судзе, 18 лютага 2021
Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова ў судзе, 18 лютага 2021

Найважнейшыя падзеі 18 лютага 2021 г.

Журналістак «Белсату» Андрэеву (Бахвалаву) і Чульцову пакаралі 2 гадамі калёніі агульнага рэжыму кожную за рэпартаж.

На прысуд журналісткам «Белсату» адрэагавалі прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, Сьвятлана Ціханоўская, шэраг іншых палітыкаў і журналісцкіх арганізацыяў.

У будынку суду Маскоўскага раёну Менску пад юрысдыкцыяй Вярхоўнага суду працягнуўся працэс над колішнім кіраўніком «Белгазпрамбанку» Віктарам Бабарыкам і мэнэджарамі банку.

У судзе Смаргонскага раёну асудзілі дваіх смаргонцаў за распаўсюд улётак са зьвесткамі пра міліцыянтаў. Руслану Валюку далі два гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову, Інэсе Маркавай — 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня.

Па факце гібелі Рамана Бандарэнкі завялі крымінальную справу, праз 100 дзён пасьля сьмерці.

За мінулы год Белстат налічыў 23 стратныя кампаніі ў сэктары «інфармацыя і сувязь».

Дзясяткі кавярняў, усе крамы нацыянальнай атрыбутыкі. Гэтыя месцы перасталі існаваць пасьля выбараў.

Са жніўня 2020-га 7,5 тысячы беларусаў атрымалі часовы дазвол на жыхарства ў Літве.

Прэзыдэнт Літвы Наўседа распавёў, што Эўрапейскі зьвяз плянуе зрабіць для падтрымкі беларусаў.

Санкцыйны сьпіс Вялікай Брытаніі ў адносінах да беларускіх уладаў папоўнілі 27 чалавек, у тым ліку судзьдзі, праваахоўнікі, дзяржаўныя чыноўнікі і прапагандысты.

Часопіса Time уключыў Сьвятлану Ціханоўскую ў сьпіс лідэраў будучыні. Яе намінаваў лідэр вэнэсуэльскай апазыцыі Хуан Гуайдо.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG