Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія папоўніла санкцыйны сьпіс у адносінах да беларускага рэжыму


Будынак Міністэрства фінансаў Вялікай Брытаніі ў Лёндане
Будынак Міністэрства фінансаў Вялікай Брытаніі ў Лёндане

Санкцыйны сьпіс Вялікай Брытаніі ў адносінах да беларускіх уладаў папоўнілі 27 чалавек, у тым ліку судзьдзі, праваахоўнікі, дзяржаўныя чыноўнікі і прапагандысты.

У абноўлены сьпіс трапілі, сярод іншых, Іван Эйсмант, старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь; Уладзімер Каранік, былы міністар здароўя; генэральны пракурор Андрэй Швед; Натальля Качанава, старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі; Ігар Луцкі, міністар інфармацыі.

Прычынай уключэньня Івана Эйсманта ў свой санкцыйны сьпіс Міністэрства фінансаў Вялікай Брытаніі (Her Majesty’s Treasury) называе «распаўсюджваньне дзяржаўнай прапаганды ў дзяржаўных СМІ» і яго «публічныя заявы з крытыкай мірных дэманстрантаў» ды «адмову асьвятляць пратэсты ў СМІ».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG