Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Са жніўня 2020-га 7,5 тысячы беларусаў атрымалі часовы дазвол на жыхарства ў Літве


Ланцуг салідарнасьці Літвы зь Беларусьсю з удзелам былой прэзыдэнткі Далі Грыбаўскайце. Жнівень 2020 году.
Ланцуг салідарнасьці Літвы зь Беларусьсю з удзелам былой прэзыдэнткі Далі Грыбаўскайце. Жнівень 2020 году.

Яшчэ больш за 12 тысяч — нацыянальныя візы.

Больш за 9 тысяч беларусаў зьвярнуліся па часовы дазвол на жыхарства ў Літве з 1 жніўня 2020 па 15 лютага 2021 году. 7490 чалавек ужо атрымалі такі дазвол. Пра гэта Tut.by паведамілі ў Дэпартамэнце міграцыі МУС Літвы.

Паводле Дэпартамэнту міграцыі, за шэсьць з паловай месяцаў — з 1 жніўня 2020 да 15 лютага 2021 году — па дазволы на часовае пражываньне ў Літве зьвярнуліся 9359 чалавек.

7490 беларусаў атрымалі дазвол на часовае пражываньне ў Літоўскай Рэспубліцы.

115 грамадзян Беларусі зьвярнуліся па дазвол на сталае жыхарства, 86 атрымалі яго.

Яшчэ 14 беларусаў зьвярнуліся па дазвол на часовае пражываньне і атрымалі яго як сямейнікі грамадзян Эўразьвязу.

Акрамя гэтага, грамадзяне Беларусі зьвярталіся па атрыманьне нацыянальных літоўскіх візаў (яны даюць права пастаянна вучыцца на тэрыторыі Літвы і працаваць там). Усяго амбасада і консульства Літвы, а таксама Дэпартамэнт міграцыі выдалі беларусам 12 496 нацыянальных візаў з 1 жніўня 2020 па 15 лютага 2021 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG