Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія падрыхтавала праграму падтрымкі беларусаў. Сярод прапаноў — бязьвізавы рэжым


Прэзыдэнт Літвы Гінтаўс Наўседа ў інтэрвію DW расказаў, што плянуе зрабіць Эўрапейскі зьвяз для падтрымкі беларусаў.

«Мы павінны размаўляць з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, спрабаваць стварыць для яго нейкую пэрспэктыву і забясьпечыць плян на пэрыяд пасьля кіраваньня Лукашэнкі. Ужо ёсьць праект праграмы, які падрыхтавала Эўракамісія.

Гаворка пра аблягчэньне гандлю Беларусі з ЭЗ, доступ да яго фінансавых рэсурсаў, бязьвізавы турыстычны рэжым і, вядома ж, падтрымку грамадзянскай супольнасьці», — сказаў Наўседа.

Ён таксама выказаў сумнеў, што спроба Лукашэнкі правесьці рэфэрэндум для зьменаў у Канстытуцыю, прывядзе да свабодных выбараў.

«Няважна, хто там будзе наступным лідэрам. Галоўнае, каб гэта было рашэньне народу. Можа, гэты лідэр будзе разьвіваць стасункі з Расеяй, можа, з Эўразьвязам, гэта ня мае значэньня. Самае галоўнае — гэта свабода волі і волевыяўленьня беларускага народу. Я думаю, што людзі ў XXI стагодзьдзі заслугоўваюць права выбіраць, каго яны хочуць», — сказаў Наўседа.

«Мяне турбуюць намеры Расеі праглынуць Беларусь як незалежную дзяржаву», — дадаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG